«Абараняючы ўласнае месца ў мазаіцы стылявых пошукаў, Мікалай Таранда сцвярджае свой рэалістычны погляд на паняцце „натурнага бачання“. Рэчыўнасць выявы, шчыльнасць фактуры, колеравая напружанасць — арсенал ягонай палітры. Яго жывапіс — не проста рытм каляровых плямаў на палатне, а ўнутраны вобраз, які нараджаецца падчас сеансу, непасрэднасць успрымання прыроды і захапленне яе прыгажосцю».
Георгій Паплаўскі, акадэмік
народны мастак Рэспублікі Беларусь